Калекцыя «Профілі». Міхаіл Баярын. Заваёўнік

Калекцыя “Профілі” прадстаўляе найцікавейшыя твары сучаснай беларускай паэзіі ў іх характэрных рысах. Дыяпазон аўтараў сягае самых скрайніх рэгістраў – глыбокая вярэда і ня менш глыбокая іронія, здаровы цынізм і ня менш здаровая рамантыка, сардэчная туга і галаўны боль, гульні са словам і мозгам чытачоў, бясформенные тушкі верлібраў і сіметрычныя страфічныя шкілеты… Профілі не трымаюць нос па ветры, а проста канстантуюць наяўны стан актуальнага беларускага вершаскладання.

Міхаіл Баярын – спецыяліст у лінгвістыцы старажытнай Індыі, адзін з нешматлікіх людзей у Беларусі, што вольна валодаюць санскрытам. Гэта старадаўняя літаратурная мова Індыі, якой больш за 3500 гадоў. Неверагодна, але яна мае шмат паралеляў з беларускай мовай. Абедзве мовы актыўна стараюцца адраджаць рупліўцы. Абедзве мовы лічацца “моваю інтэлігенцыі”, а тыя рупліўцы хочуць зрабіць іх “мовамі для кожнага”. Міхаіл – тэарэтык беларускага нацыяналізму, адзін з аўтараў праекту Свамова, што ўзнік у выніку погляду на беларускую мову праз прызму санскрыту і яго традыцыйнай граматыкі. Гэта ідэя чыстай беларускай мовы высокага стылю, што мае свабоднае словаўтварэнне і ачышчана ад запазычанняў.

70 старонак
Фармат 105х145мм